27 лiпеня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік MI6: Здароўе Пуціна пагаршаецца

13
Экс-кіраўнік MI6: Здароўе Пуціна пагаршаецца

Абвастрыўся адзін з сімптомаў хваробы Паркінсана.

Былы кіраўнік брытанскай выведкі MI6 (1996–2004) Рычард Дырлаў мяркуе, што ў 71-гадовага кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна «нешта фундаментальна не ў парадку» са здароўем.

Ходзяць настойлівыя чуткі, што ў яго можа быць хвароба Паркінсана.

Пра гэта паведаміла выданне Independent.

«Са словаў Дырлава, ягоныя крыніцы ў Еўропе мяркуюць, што здароўе Пуціна пагаршаецца. Ёсць версія, што расейскі прэзідэнт пакутуе на хваробу Паркінсана, адным з сімптомаў якой можа быць трызненне», – гаворыцца ў артыкуле.

Экс-кіраўнік MI6 мяркуе, што менавіта праблемы са здароўем выклікалі ў кіраўніка РФ параною і, магчыма, прымусілі яго аддаць загад пра забойства апазіцыянера Аляксея Навальнага.

«У мяне няма дакладнага адказу на гэтае пытанне, але ў мяне ёсць кантакты і сябры, што ўсё яшчэ знаходзяцца ва Усходняй Еўропе, якія мяркуюць, што з ім нешта фундаментальна не ў парадку з медыцынскага гледзішча. Але я не лекар… Гэта можа быць хвароба Паркінсана, якая, вядома, мае розныя праявы, розныя варыяцыі і розную сур'ёзнасць. Але калі гэты чалавек параноік, а я думаю, што забойства Навальнага можа ўказваць на пэўную параною, гэта адзін з сімптомаў», – паведаміў Дырлаў.

Ён удакладніў, што Пуцін, відавочна, бачыў пагрозу нават у зняволеным у турму Навальным. Апазіцыянер быў забіты ўсяго за месяц да так званых прэзідэнцкіх «выбараў» у РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках