27 лiпеня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя ЗША перахапіла ў небе дзіўны аб'ект

4
Авіяцыя ЗША перахапіла ў небе дзіўны аб'ект

Ён ляцеў на вышыні блізу 13 км.

23 лютага амерыканская ваенная авіяцыя перахапіла ў небе над ЗША аэрастат, які ішоў на вялікай вышыні, паведамляе CBS News.

Паходжанне і прызначэнне аб'екта невядомыя. Раней падобныя аэрастаты ўжо лёталі над ЗША і былі нашпігаваныя кітайскім шпіёнскім абсталяваннем.

Амерыканскія чыноўнікі і вайскоўцы заявілі, што аэрастат не ўяўляў пагрозы для нацыянальнай бяспекі краіны, бо не здольны манеўраваць самастойна.

Паводле звестак Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD), паветраны аб'ект упершыню быў заўважаны над заходнімі штатамі. Вышыня ягонага палёту склала блізу 13 км. Для вывучэння аэрастата былі накіраваныя ваенныя самалёты.

CBS News, спасылаючыся на словы амерыканскага чыноўніка, піша, што аб'ект выраблены з плёнкі на аснове сінтэтычнага поліэфірнага валакна, а пад ім знаходзіцца невялікая скрыня кубічнай формы. Ягонае паходжанне і прызначэнне невядомыя.

Нагадаем, у лютым летась ЗША збілі кітайскі паветраны шар, які праляцеў ля таемных ваенных аб'ектаў, чаму дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен скасаваў свой візіт у Пекін.

Пасля вывучэння ягоных абломкаў высветлілася, што на ягоным борце знаходзілася складанае шпіёнскае абсталяванне. У Кітаі заявілі, што гэта метэаралагічны зонд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках