27 лiпеня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Корж выпусціў новую антываенную песню

3
Макс Корж выпусціў новую антываенную песню

Кліп называецца «Халодная раніца».

Да другой гадавіны поўнамаштабнай вайны ва Украіне Макс Корж выпусціў першы за паўгода трэк. Ён называецца «Халодная раніца» і быў апублікаваны 23 лютага ў YouTube-канале музыкі. Новы антываенны трэк і кліп таксама з'явіліся ў Noize MC.

У песні ёсць такія радкі:

«Вижу море могил

Пацаны уходят не дыша

Строем на небеса

Там нет наций и не спросят паспорта

Как остановить мне это, ведь разбужена голодная богиня война»

У пачатку лета 2022-га Корж выпусціў трэк «Свой дом», які называюць антываенным: прынамсі пасля гэтай прэм'еры тур беларуса па Расеі быў скасаваны. 2 верасня летась Корж даў першы за некалькі гадоў канцэрт у Рызе, на якім заклікаў наведвальнікаў скандаваць «Не вайне».

23 лютага з'явіўся новы кліп і на YouTube-канале іншага музыкі – Noize MC. Песня называецца Open Air. У аснову кліпа леглі кадры, знятыя ў Ірпені пад Кіевам у красавіку 2022 года – неўзабаве пасля адступлення расейскіх войскаў з Кіеўскай вобласці.

Noize MC падкрэсліў, што прэм'ера песні прымеркаваная да двухгадовай гадавіны «злачыннай, захопніцкай поўнамаштабнай вайны, развязанай пуцінскім рэжымам супраць Украіны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках