27 лiпеня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія ўвяла новы пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

8
Аўстралія ўвяла новы пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Аўстралія ўвяла новы пакет санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў і прыватных асобаў, паведамляе МЗС Аўстраліі.

Згодна з абноўленым спісам, у краіну забаранілі ўезд двум грамадзянам Беларусі, якія ўдзельнічалі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны. Размова ідзе пра генсакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова і кіраўніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава. Супраць іх уведзеныя «фінансавыя санкцыі» і забарона на паездкі.

Санкцыі ў дачыненні да юрыдычных асобаў закранулі тры беларускія прадпрыемствы – холдынг «Гарызонт», ААТ «ВОЛАТАЎТО» і ААТ «Планар». У МЗС Аўстраліі падкрэслілі, што нацэлілася на «расейскія закупачныя сеткі ў Беларусі, Іране і Паўночнай Карэі».

Новыя санкцыі ўведзеныя таксама супраць фізічных і юрыдычных асобаў Расеі.

Аўстралія ўвяла санкцыі ўслед за сваімі хаўруснікамі. Раней пра новыя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі абвясцілі Вялікая Брытанія і Еўразвяз.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках