27 лiпеня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпічны прылёт: Кіроўца ледзь вывернуўся ад сустрэчнага кола пад Гародняй

4
Эпічны прылёт: Кіроўца ледзь вывернуўся ад сустрэчнага кола пад Гародняй

А другі не паспеў.

Сёння чытач «АўтаГродна» паказаў майстэрства на дарозе паблізу аграгарадка Дубна.

На хуткасці блізу 90 км/г ён заўважыў, як наперадзе ад прычэпа адрываецца кола і рухаецца проста на яго.

Выпадак здарыўся блізу 14:30 на дарозе «Масты – Дубна – Скідаль».

Мужчына дзеліцца відэа са свайго рэгістратара. На ім відаць, што сустрэчны аўтамабіль цягне за сабой прычэп (будаўнічы пад'ёмнік).

Насупраць стэлы Дубна ў прычэпа адрываецца левае кола і далей рухаецца па сваёй праграме проста ў Mercedes нашага чытача. Ён дакладна спрацаваў рулём, сышоў ад сутыкнення і не дапусціў страты кіравання.

А вось другому кіроўцу не пашанцавала – адарванае кола ўдарыла ягоную машыну ў раёне левай фары.

– Я развярнуўся і паехаў да кіроўцы, у якога пацярпеў аўтамабіль. Пакінуў яму свой кантакт і перадаў гэты відэазапіс. З людзей ніхто не пацярпеў, але аўтамабілю заўважна дасталася. Дарэчы, другі кіроўца спыніўся і таксама падышоў да пацярпелага. Яны выклікалі ДАІ, – расказвае чытач «АўтаГродна».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках