У Варшаве запланаваны вялікі канцэрт Лявона Вольскага
1- 22.02.2024, 22:29
- 1,598
![У Варшаве запланаваны вялікі канцэрт Лявона Вольскага](https://i.c97.org/p/articles/2016/ai-216941-aux-head-20160805_lavon_volski_charter97.org_360.jpg)
Канцэрт пройдзе 23 сакавіка.
У варшаўскім Odessa Club запланаваны вялікі электрычны канцэрт гурту VOLSKI.
Франтмэн гурта Лявон Вольскі запрашае адсвяткаваць 10-годдзе свайго першага поўнавартаснага сольнага альбома Hramadaznaūstva.
![](https://i.c97.org/ai/584748/aux-1708630060-45.jpeg)
«Першы альбом, дзе сказана тое, пра што гаварыць было не прынята», – кажа аўтар і дадае, што «будзе горача і гучна».
Канцэрт пройдзе ў 2 аддзяленні. Пачатак 23 сакавіка а 20-00.