27 лiпеня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз заявіў пра неабходнасць псіхіятрычнай дапамогі Дзмітрыю Мядзведзеву

26
Еўразвяз заявіў пра неабходнасць псіхіятрычнай дапамогі Дзмітрыю Мядзведзеву

У ЕЗ пракаментавалі дзіўныя заявы намесніка старшыні Рады бяспекі РФ.

Намстаршыні Рады бяспекі РФ Дзмітрыю Мядзведзеву, які заявіў пра неабходнасць захопу Кіева, паколькі з гэтага горада нібыта зыходзіць «пагроза» існаванню Расеі, варта звярнуцца да псіхіятра, заявіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ Петэр Стано.

Адказваючы на пытанне журналіста, ён заўважыў, што звычайна ў ЕЗ не каментуюць «дзіўныя выказванні людзей, якія адчайна спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу, асабліва калі яны вечна з'яўляюцца нумарам два». «І хоць гэта выдатна, што згаданая асоба публічна транслюе свой дыягназ, які тычыцца стану ягонага псіхічнага здароўя, адзінае, што тут можна сказаць – гэта парэкамендаваць кансультацыі і дапамогу спецыяліста», – заявіў Стана.

У той самы час ён выказаў сумнеў, што Расея можа дазволіць сабе інвеставаць сродкі ў сацыяльнае забеспячэнне і ахову здароўя з улікам тых мільярдаў, якія яна патраціла на вайну.

Стана дадаў, што ЕЗ прадоўжыць падтрымліваць Украіну і даваць ёй усё, што спатрэбіцца, і колькі б гэта ні каштавала: «боепрыпасы, абсталяванне, ваенную тэхніку, сродкі СПА і гэтак далей, каб Украіна ў канчатковым выніку змагла перамагчы ў гэтай вайне».

Раней Мядзведзеў заявіў, што войскі РФ могуць дайсці да Кіева і захапіць гэты «расейскі горад», які пакуль «кіруецца інтэрнацыянальнай брыгадай спаборнікаў Расеі» на чале з ЗША і таму ўяўляе з сябе «пагрозу» для Масквы.

Таксама Мядзведзеў даў зразумець, што аналагічная доля падрыхтаваная Адэсе. «Мы зачакаліся Адэсу ў Расейскай Федэрацыі, нават з прычыны гісторыі гэтага горада, таго, якія там людзі жывуць, на якой мове гавораць. Гэта наш расейскі, рускі горад», – заявіў ён.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года расейскае войска падышло да Кіева і вяло баі на ўскраінах горада. Мінабароны РФ паведамляла, што вайскоўцы блакавалі ўкраінскую сталіцу з заходняй часткі і Чарнігава. Аднак у красавіку Расея абвясціла пра адвод войскаў з кіеўскага кірунку.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сцвярджаў, што такая пастанова была прынятая, паколькі пра гэтага «папрасілі» заходнія партнёры дзеля стварэння ўмоваў для заключэння мірнага пагаднення, якое тады абмяркоўвалася ў Стамбуле. Але адразу пасля гэтага Кіеў адмовіўся ад дамоўленасцяў пад ціскам Захаду, казаў Пуцін.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках