2 траўня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага

12
Сёння - дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага
Фото: «Радыё Свабода»

Нацыянальны герой Беларусі з'явіўся на свет 2 лютага 1838 года.

Бацькам Кастуся Каліноўскага быў беззямельны шляхціц з Гародні, уладальнік невялікай ткацкай мануфактуры Сямён Каліноўскі. Маці, Вераніка Рыбінская, памерла, калі сыну было 5 гадоў.

Будучы лідар паўстанцаў нарадзіўся ў маёнтку Мастаўляны на Гарадзеншчыне 2 лютага 1838 года.

У 1856-1860 гадах, пасля заканчэння Свіслацкай гімназіі, ён вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбуржскага ўніверсітэта. У студэнцкія гады разам са старэйшым братам Віктарам актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх рэвалюцыйных гурткоў.

Адразу пасля вяртання на радзіму ў 1861 годзе, Каліноўскі разам са сваімі паплечнікамі стварыў рэвалюцыйныя гурткі ў Гарадзенскай і Віленскай губернях, якія ўвайшлі ў адзіную канспіратыўную арганізацыю.

У 1862 ён стаў на чале камітэта руху, які пазней стаў Літоўскім правінцыйным камітэтам паўстання.

У 1862-1863 кіраваў выданнем і распаўсюдам «Мужыцкай праўды» - першай нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове.

Узначаліўшы ў 1863 паўстанне супраць расейскіх уладаў у Беларусі і Літве, Каліноўскі выступіў за шырокае далучэнне да барацьбы сялян, за распаўсюд паўстання на ўсход і на поўнач - на тэрыторыю Расеі.

Пры тым, што ён разглядаў за патрэбнае шчыльнае супрацоўніцтва з паўстанцамі ў Польшчы, Каліноўскі паслядоўна заклікаў да незалежнасці Беларусі і Літвы. «Кастусь Каліноўскі з настроем герцэнаўскай школы на чале славалюбных асоб з чырвоных ліцвінаў настойліва праводзіў ідэю аб самастойнасці Літвы», - пісалі аб ім у данясеннях віленскаму генерал-губернатару.

Ва ўмовах жорсткіх дзеянняў урадавых сіл, знаходзячыся ў глыбокім падполлі, Каліноўскі кіраваў паўстанцамі да свайго арышту ў канцы студзеня 1864 года.

Асуджаны на смерць, Каліноўскі працягваў барацьбу, звяртаючыся да народа з «Лістамi з-пад шыбеніцы».

У іх ён заклікаў не прызнаваць расейскую ўладу і ваяваць «за свайго Бога, за сваё права, ... за сваю Радзіму».

Кастуся Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні ў 1864 годзе.

22 лістапада 2019 года тысячы беларусаў узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у Вільні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках