22 траўня 2025, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ спыніла ў Менску аўто, пасля чаго кіроўца пазбавіўся пасведчання на тры гады

13
ДАІ спыніла ў Менску аўто, пасля чаго кіроўца пазбавіўся пасведчання на тры гады

У чым праблема?

Супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" МУС днямі на сталічнай вуліцы Сямашкі спынілі Hyundai з п'яным кіроўцам. Пра гэта паведамляе Telegram-канал ведамства. Высветлілася, што гэта быў таксіст, які перавозіў пасажырку.

Пры праверцы дакументаў інспектар западозрыў, што 54-гадовы кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Вынікі агляду пацвердзілі падазрэнні - 0,77 праміле. Мужчына прызнаўся, што напярэдадні вечарам ужываў спіртное.

У салоне аўто ў момант прыпынку знаходзілася пасажырка. Устаноўлена, што парушальнік падзарабляў таксістам і ў п'яным стане выконваў замову.

У дачыненнені да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол. Ён будзе пазбаўлены пасведчанння на тры гады і аплаціць штраф сумай 100 базавых адзінак. Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках