У парламент Паўднёвай Карэі ўнеслі законапраект аб імпічменце прэзідэнта
2- 4.12.2024, 21:09
- 2,192
Яго могуць прыняць у найбліжэйшыя дні.
Апазіцыйныя партыі Паўднёвай Карэі падалі ў парламент законапраект аб імпічменце прэзідэнта Юн Сок Еля. Яго могуць прыняць у найбліжэйшыя дні.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Як паведамляе агенцтва, шэсць паўднёвакарэйскіх апазіцыйных партый падалі ў парламент законапраект аб імпічменце прэзідэнта, які ўжо сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў жорсткім кіраўніцтве з боку сваіх апанентаў і ўнутры ўласнай партыі.
Галасаванне прызначанае на 6–7 лістапада. У выпадку, калі ініцыятыва апазіцыі атрымае неабходную колькасць галасоў, пытанні перададуць на разгляд Канстытуцыйнаму суду.