Тэйлар Свіфт зноў стала самай папулярнай выканаўцай
4- 4.12.2024, 20:55
- 3,854
Spotify падвёў вынікі года.
Spotify падсумаваў музычныя дасягненні 2024 года. Тэйлар Свіфт зноў заняла першае месца сярод самых папулярных артыстак на стрымінгавай платформе, пацвердзіўшы свой поспех дзякуючы апошняму альбому The Tortured Poets Department, які стаў лідарам у колькасці запамповак, піша Variety.
У топ-5 таксама ўвайшлі альбомы «Hit Me Hard and Soft» Білі Айліш, «Short n’ Sweet» Сабрыны Карпэнтэр, «Mañana Será Bonito» Karol G і «Eternal Sunshine» Арыяны Грандэ.
Пасля Тэйлар Свіфт папулярнасць на платформе зарабілі The Weeknd, Bad Bunny, Дрэйк, Білі Айліш, Трэвіс Скот, Peso Pluma, Канье Уэст, Арыяна Грандэ і Фэйд. Музыка Свіфт набрала больш за 26,6 мільярдаў плыняў у 2024 годзе.
Што да самых праслухоўваных трэкаў, то сёлета іх спіс узначалілі «Espresso» Сабрыны Карпентэр, «Beautiful Things» Бенсана Буна, «Birds of a Feather» Білі Айліш, «Gata Only» FloyyMenor і Cris MJ, а таксама «Lose Control» Тэдзі Свімса.
Spotify таксама вылучыў найлепшыя падкасты года. Лідарамі сталі The Joe Rogan Experience і Call Her Daddy Алекса Купера. Упершыню падведзеныя вынікі аўдыякніг: у гэтым рэйтынгу першай стала Сара Дж.Маас, а яе папулярная фэнтэзі-рамантычная серыя «Суд цярноўніку і ружы» была прызнаная самай запатрабаванай аўдыякнігай.