За год некаторыя салодкія навагоднія падарункі падаражэлі на чвэрць
2- 4.12.2024, 17:27
- 1,744
Агляд коштаў.
Некаторыя цукеркі беларускіх вытворцаў за год істотна выраслі ў кошце. Прычым асобныя навагоднія падарункі зараз на чвэрць даражэйшыя, чым у снежні 2023-га. Аб гэтым піша Tochka.by.
«Камунарка»
У гэтага вядомага вытворцы прысмакаў карамель вырасла ў кошце нязначна: «Тэатральная» дадала ўсяго 5 капеек, а лядзяш са смакам грушы - 1,3 рубля.
З шакаладнымі цукеркамі і батончыкамі справы ідуць інакш. Так, шакаладныя і сметанковыя набралі па 3,71 рублі. Больш, чым на 4 рублі, выраслі ў кошце і Lucky Chucky з фундуком.
Цукеркі «Зарадзіся» з салёнай карамеллю без уліку часовай зніжкі каштуюць 28,67 рубля, а год таму — 25,23. Такім чынам, чысты рост для гэтых цукерак склаў 3,44 рублі за кіло.
Усяго на 50 капеек вырас мяккі ірыс «Свавольнік». Цяпер за кіло гэтых цукерак трэба аддаць 13,28 рубля. За «Любімую Алёнку» просяць 29,86 рубля, што вышэй за леташні паказчык на 5 рублёў.
Прыкладна на такую ж суму за год падаражэлі цукеркі “Мінчанка”. Цяпер іх прадаюць па 25,23 рубля.
«Чырвоная шапачка» падаражэла на 5,1 рубля, а «Мішка на паляне» — на 6,29. Улюбёныя многімі дарослымі цукеркі «Сталічныя эліт» у 2024 годзе перасягнулі адзнаку 30 рублёў. Гэта на 5,30 рубля вышэй за значэнне ў снежні 2023-га.
Аднайменныя з назвай фабрыкі цукеркі падраслі ў кошце амаль на 6 рублёў, а «Знічка» — на 3,86.
Кілаграмовыя навагоднія падарункі ў тубе ў краме «Камунарка» ёсць па чырвонай цане 34,38 рубля. Адзін з іх да зніжкі каштаваў 42,97 рубля. Пры гэтым год таму трэба было аддаць 27,17 рублі. Гэта на 15,8 рубля менш, чым зараз без дысконту.
«Спартак»
У кандытарскай фабрыкі «Спартак» з 45 найменняў, якія трапілі ў спіс для параўнання, рост паказалі ўсяго сем.
Прычым максімальнае значэнне, на якое выраслі кошты, - гэта 4,76 рубля. На столькі падаражэлі цукеркі «Лові» з арахісам. Іншыя прысмакі дадалі ў кошце 2 рублі і менш.
Кілаграмовыя падарункі ў кардоннай каробцы ад «Спартака» ў канцы 2023-га каштавалі па 19,37 рубля (да зніжкі — 24,91). Сёлета такая ж вага прысмакаў прадаецца без дысконту па 30,07. Розніца - 5,16 рубля.
Набор цукерак у тубе на 1,5 кілаграма мінулай зімой можна было набыць за 32,82 рубля (да акцыі - 42,19). Цяпер гэтая ж вага цягне на 53,34 рубля. Падаражанне склала 11,15 рубля.
Аднак аўтары выдання падкрэсліваюць, што не вывучылі састаў гэтых набораў. Калі ён змяніўся, то гэта магло паўплываць на канчатковы кошт падарункаў.