27 снежня 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян: Арменія не вернецца ў АДКБ

5
Пашынян: Арменія не вернецца ў АДКБ
НІКОЛ ПАШЫНЯН

Пройдзены пункт незвароту.

Арменія бачыць сябе па-за Арганізацыяй дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), вяртанне краіны ў арганізацыю немагчымае, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас выступу 4 снежня ў парламенце.

«Што да дакументаў [прынятых на саміце АДКБ у Казахстане ў лістападзе], то мы заяўлялі, што замарожваем наш удзел у працах АДКБ, што азначае, што мы не ўдзельнічаем ні ў распрацоўцы дакументаў, ні абмеркаваннях, не вылучаем ніякіх прапаноў, мы проста не ставім вета. Фактычна, мы ўжо ўважаем сябе па-за АДКБ. Няхай яны вызначаюць, што хочуць. Мы не ўмешваемся ў іх справы і не заяўляем, што тут у нас дэ-юрэ ёсць права на вета. І гэта пры ўсёй павазе да нашых калег», - заявіў Пашынян.

Са слоў Пашыняна, розніца ў тым, як Арменія і Расея ўспрымаюць сітуацыю ў АДКБ, «робіць усё цяжэйшым, калі не немагчымым» вяртанне Арменіі ў арганізацыю. «Мяркую, што мы ў гэтым пытанні прайшлі пункт невяртання», - сказаў прэм'ер-міністр Арменіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках