Расейскія жаўнеры ліквідуюць сваіх камандзіраў-мяснікоў?
5- 4.12.2024, 17:04
- 14,296
Z-прапагандыст распавёў аб таемнай арганізацыі.
У акупацыйным войску РФ пачалі распаўсюджвацца чуткі аб з'яўленні таемнай арганізацыі, якая карае камандзіраў-мяснікоў. Нібыта менавіта яна стаіць за ліквідацыяй камбрыга 5-й брыгады УС РФ генерал-маёра Паўла Кліменкі.
Пра гэта распавёў у сваім блогу вядомы Z-ваенкар =b>Міхаіл Палынкоў, паведамляе «Диалог».
Ужо пасля смерці Кліменкі ў Расеі выявілася праўда пра яго бесчалавечнае стаўленне да ўласных салдат. Любоў генерала да «мясных штурмаў» і катаванняў каштавала расейцам велізарных страт.
«Наконт вось гэтага камандзіра 5-й брыгады ёсць у мяне інфармацыя. Па-першае, ён сапраўды не пад дроны патрапіў. Напаўафіцыйная версія, што ён п'яны разбіўся на матацыкле. Але ёсць версія, што яго прыбраў нейкі аналаг «Белай стралы», створаны не на ініцыятыву знізу, а зверху», - заявіў Палынкоў.
Ён таксама выказаў меркаванне, што масавыя звальненні і арышты камандзіраў УС Расеі, якія адбываюцца ў апошні час, - гэта не рэакцыя Крамля за правалы «СВА», у спроба зберагчы афіцэраў ад адплаты гэтай таямнічай «Белай стралы».
«Раблю сваю ўласную выснову па арышце і адхіленні камандзіраў у «ЛНР» у 3-й арміі, былой 7-й… Іх, маўляў, прыбіраюць для таго, каб зберагчы акурат ад гэтай «Белай стралы», - заявіў Z-ваенкар.