27 снежня 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы набліжаюцца да расейскай авіябазы «Хмеймім» у Сірыі

Паўстанцы набліжаюцца да расейскай авіябазы «Хмеймім» у Сірыі

Засталося менш за 35 кіламетраў.

Сітуацыя вакол расейскай авіябазы «Хмеймім» у Сірыі становіцца ўсё больш напружанай.

Украінскі вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка адзначае, што сірыйскія паўстанцы знаходзяцца менш як за 35 кіламетраў ад гэтай стратэгічна важнай базы.

Са слоў экспэрта, захоп горада Кал’ат-эль-Мудзік, размешчанага на шляху да авіябазы, адкрыў паўстанцам доступ да ключавых вышыняў.

У найбліжэйшыя дні чакаецца іх пасоўванне да горнай грады, што дазволіць кантраляваць тэрыторыю ў непасрэднай блізкасці ад «Хмейміма».

Гэта дазволіць ім як дацягвацца артылерыяй да базы, так і несці пагрозу авіяцыі, якая вылятае на выкананне баявых задач.

"Свабода дзеянняў расейскай авіяцыі істотна абмяжоўваецца, а рызыкі для яе аперацый імкліва растуць", – падкрэслівае Каваленка.

Авіябаза "Хмеймім" адыгрывае цэнтральную ролю ў вайсковай кампаніі Расеі ў Сірыі, забяспечваючы дамінаванне ў паветры, - ключавы элемент яе аперацый. Страта гэтай базы стане цяжкім ударам для Масквы і яе інтарэсаў у рэгіёне.

На фоне непазбежных змен у кантролі над ключавымі сірыйскімі тэрыторыямі перспектывы расейскай вайсковай кампаніі выглядаюць усё больш складанымі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках