У Грозным атакавалі полк войкаў спецыяльнага прызначэння імя Кадырава
- 4.12.2024, 13:00
- 26,804
Апублікаваны запісы выбухаў з камер назірання.
Раніцай у сераду, 4 снежня, у сталіцы расейскай Чачэніі, горадзе Грозны чулі выбухі. Расейскія СМІ паведамляюць аб нападзе БПЛА, публікуючы відэа з камер назірання і фота наступстваў.
Адзначаецца, што атака адбылася прыкладна а 04:50, а цэллю быў полк паліцыі спецыяльнага прызначэння імя Ахмата Кадырава.
Ёсць інфармацыя, што ў мясцовым аэрапорце ўначы быў уведзены план «Дыван», у выніку чаго быў затрыманы адзін рэйс на Маскву.