«Для расейцаў гэта стала шляхам у адзін канец»
- 4.12.2024, 12:10
- 8,842
Палкоўнік УСУ расказаў пра “чорную мілю” ў Курскай вобласці.
Наступальныя дзеянні расейцаў у Курскай вобласці абярнуліся для іх вялізнымі стратамі. Сапраўднай дарогай смерці для ворага, стаў кірунак Снагосць - Зялёны Шлях.
Пра гэта ў справаздачы для «24 Канала» расказаў вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, адзначыўшы, што ўкраінскія ваяры знайшлі аптымальны механізм для знішчэння акупантаў на Курскім кірунку.
Палкоўнік запасу адзначыў, што населены пункт Зялёны Шлях у Курскай вобласці стаў для расейскіх захопнікаў такой сабе "чорнай міляй".
“Гэта такі шлях у адзін канец (для расейскіх вайскоўцаў - 24 Канал)”, - заявіў Світан.
Гэта значыць, падкрэсліў ён, Сілы абароны актыўна працягваюць тамака ліквідацыю расейцаў. Яны знайшлі аптымальны механізм для знішчэння акупантаў на гэтым кірунку - пераважна з дапамогай артылерыі, FPV-дронаў і добрай сістэмы каардынацыі паміж нашымі часткамі.
Ён дадаў, што байцы Сіл спецаперацый і ГУВ працягваюць выконваць асноўныя задачы - заходзяць у тыл супраціўніка, кантралююць яго асабісты склад і бяруць у палон варожых вайскоўцаў.