Вайскоўцы КНДР пагражаюць галодным бунтам у Курскай вобласці
22- 4.12.2024, 16:14
- 34,664
Расея тэрмінова адправіла генерала разбірацца на месцы.
Расея адправіла на фронт у Курскую вобласць генерала. Нагодай стала тое, што вайскоўцы КНДР скардзяцца, што не даядаюць.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
Са звестак выведкі, сярод вайскоўцаў войска КНДР, размешчаных у Курскай вобласці, узрасла незадаволенасць з-за недастатковага аб'ёму ежы.
«Развязваць праблему з галоднымі паўночнымі карэйцамі Расея адправіла ў курскія палі генерал-маёра Меўлютава – намесніка камандзіра ў пытаннях рэсурснага забеспячэння Ленінградскай вайсковай акругі», – расказалі ў ГУВ.
Як гавораць выведчыкі, на месцы расейскі генерал распарадзіўся выдаць вайскоўцам войска КНДР індывідуальныя пайкі з харчовых запасаў 11 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады УС РФ.