«Вы і на вайну пайшлі з амбіцыямі»: Пуцін паздзекаваўся з пратэзаваных расейцаў
24- 4.12.2024, 9:40
- 17,730
Дыктатар пацікавіўся, ці звыклі яны да "новага стану".
Учора, 3 снежня, расейскія СМІ выклалі ў сеціва сюжэты, як Пуцін наведаў адзін з цэнтраў пратэзавання.
Расейскі дыктатар паспеў пагутарыць з акупантамі і з усмешкай на вуснах "пахваліў" сваіх салдат за "амбіцыі".
“Звыклі да новага стану?” - задаў пытаннем Пуцін, звяртаючыся да сваіх салдат, па віне якога яны і сталі калекамі, піша “Дыялог.UA”.
Адзін з прысутных на сустрэчы заявіў, што нехта ўжо звык да новага стану, а нехта толькі звыкае. Пры гэтым яны паказваюць нейкія там вынікі на спаборніцтвах.
Пуцін з усмешкай на твары заявіў, што без амбіцый зараз нельга, нават у зоне баявых дзеянняў у кожнага павінны яны быць, інакш без іх і няма сэнсу ваяваць. Таксама расейскі дыктатар заявіў, што людзі з пратэзамі павінныя “быць на кані” і ён гатовы дапамагчы ім і іх блізкім з атрыманнем адукацыі.