26 снежня 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшны сон расейцаў: як «Баба-Яга» знішчае ворага на фронце

Страшны сон расейцаў: як «Баба-Яга» знішчае ворага на фронце

У сегменце бомбёраў Украіна ў лідарах.

Украінскія дроны-бомберы тыпу "Бабы-Ягі" - гэта "страшны сон" акупантаў і яны баяцца іх як агню. Аб асаблівасцях гэтых дронаў і іх ролі на фронце распавёў у інтэрв'ю LIGA.net спецыяліст у сувязях з войскам Сяргей (Флэш) Бяскрэснаў.

Ён распавядае, што на аўтаномным кіраванні такія дроны могуць заляцець углыб расейскай тэрыторыі, у межах 10 км ад фронту яны "атакуюць абсалютна ўсё, што можна, - дарагую тэхніку, склады".

Таму расейцы крытычныя ваенныя цэлі ў гэтай зоне імкнуцца не трымаць і накіроўваюць усе намаганні на тое, каб мінімізаваць страты ад гэтых дронаў.

“Супраціўнікі іх баяцца, як агню... Яны іх высочваюць “мавікамі” з цеплавізарамі і спрабуюць атакаваць ці страляць сеткамі. Калі па FPV мы ад расейцаў адстаём (хоць гэта ўжо не такі катастрафічны разрыў, як год таму, ужо не ў пяць-сем разоў), то ў сегменце бомбёраў мы ў лідарах”, - адзначае ён.

У той жа час спецыяліст адзначыў, што “Баба-яга” не можа атакаваць, калі цэль прыкрытая РЭБам, таму оптавалакно для іх магло б быць добрым развязаннем.

“У Кітаі ёсць серыйныя шпулькі на 10 км, на замову кітайцы могуць рабіць шпулькі на 20 км. Яны важаць тры кілаграмы, але для вялікага бамбера гэта - не праблема”, - растлумачыў ён.

Паводле ягоных слоў, расейцы яшчэ не прыдумалі, як скапіяваць украінскія дроны-бомберы, але яны вучацца, пераймаюць ва УСУ тэхніку дыстанцыйнага мінавання, калі міны і боепрыпасы раскідваюць у тыле супраціўніка.

“Яны спрабуюць з гэтым змагацца, выстаўляюць начныя дазоры, якія на слых вызначаюць, калі і куды ляціць бомбер для скідаў. На мясцінах адзначаюць, дзе чулі гук, каб раніцай праверыць і ўпэўніцца, ці няма там мін. Мы, адпаведна, фіксуем гэтыя назіральныя пасты і скідамі іх мінусуем”, - распавядае “Флэш”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках