На авіябазе «Дзягілева» ў Разані прагрымелі выбухі
- 4.12.2024, 8:13
- 8,460
Балі чутныя гукі, характэрныя для нападу беспілотнікаў.
У раёне вайсковага аэрадрома "Дзягілева" на ўскраіне горада Разань (Расеійская Федэрацыя) гэтай ноччу, 4 снежня, раздаліся выбухі. У рэгіёне працавалі сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Аб гэтым паведамляе расейскае выданне Astra.
Мясцовыя жыхары расказалі прадстаўнікам расейскіх СМІ, што выбухі ў раёне Дзягілева, дзе знаходзіцца авіябаза, былі чуваць блізу чатырох гадзін.
Таксама расейскія медыі пішуць, што ў Разані быццам былі чутныя гукі, характэрныя для беспілотнікаў. Паведамляецца таксама аб рабоце сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Дадамо, пад раніцу ў інтэрнэце было абнародавана відэа з выбухам у раёне Разані.
Разам з тым заяў прадстаўнікоў мясцовых улад наконт сітуацыі ў Разані і раёне - няма.
Даведка: на авіябазе Дзягілева, з адкрытых звестак, дыслакаваны 43-і Цэнтр баявога прымянення і перавучванне лётнага складу (ЦБП ПЛС), абсталяваны самалётамі Ту-95МС, Ту-22М3, Ту-134УБЛ, Ан-26.
Акрамя таго, на гэтым аэрапорце размешчаны 203-ці асобны авіяцыйны полк самалётаў-запраўшчыкаў, абсталяваны самалётамі-запраўшчыкамі Іл-78. А побач з авіябазай Дзягілеў таксама размешчаны 360-ы авіяцыйны рамонтны завод.
Адзначым таксама, што адлегласць ад Разані да мяжы з Украінай складае амаль 700 км.