УСУ ўдарылі ракетай Storm Shadow па будынку з акупантамі ў Курскай вобласці РФ
9- 31.12.2024, 18:32
- 13,086
Шмат забітых і параненых.
Восем вайскоўцаў войска краіны-агрэсаркі РФ загінулі, больш за дваццаць атрымалі раненні ў выніку ўдару па вайсковым аб'екце ў Курскай вобласці.
Пра гэта ў аўторак, 31 снежня, паведамляе Astra са спасылкай на свае крыніцы.
"Напярэдадні, 30 снежня, Льгоў Курскай вобласці атакавалі як мінімум шэсць ракет Storm Shadow", – гаворыцца ў паведамленні.
Са звестак СМІ, некалькі ракет патрапілі ў будынак на вуліцы Свярдлова 1, які выкарыстоўваецца расейскімі вайскоўцамі. У выніку ўдару восем вайскоўцаў РФ загінулі на месцы, яшчэ 22 атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.