Топ-5 пазітыўных фільмаў на Новы год для ўсёй сям'і
1- 30.12.2024, 19:49
- 3,710
Яны спадабаюцца і дзецям, і дарослым.
Зімовыя святы – заўсёды выдатная нагода сабрацца з сям'ёй, і паглядзець навагоднія або калядныя фільмы.
Oboz.ua падрыхтаваў падборку са стужак, якія паспелі заваяваць мноства прыхільнікаў ва ўсім свеце. Тут не будзе класічных «Адзін дома» (1990), «Падарунак на Каляды» (1996) або, скажам, «Рэальнае каханне» (2003).
«Калядныя хронікі» (2018)
Рэжысёр: Клей Кейціс.
Клэр напярэдадні Калядаў давялося выйсці на працу, таму яе дзеці, Тэдзі і Кейт, засталіся дома самі. Каб цалкам адчуць свята, брат з сястрой надумалі паспрабаваць зняць Санта-Клаўса на відэакамеру (вядома, калі ён існуе). І ім гэта ўдалося! Больш за тое, гэтыя двое рушылі з новым знаёмым у дзіўнае падарожжа, пра якое і не марылі.
«Шчаўкунок і 4 каралеўствы» (2018)
Рэжысёр: Ласэ Хальстрэм.
Напярэдадні Калядаў Клара атрымала ад маці падарунак – яйка Фабержэ, усярэдзіне якога, калі верыць нататцы, ёсць усё, што трэба дзяўчынцы. Аднак узнікла праблема... Каб адкрыць прэзент, неабходна трапіць у таямнічыя Чатыры каралеўствы і знайсці ключ. У цудоўным свеце гераіні давядзецца прайсці шэраг выпрабаванняў.
«Каляды на дваіх» (2019)
Рэжысёр: Пол Фіг.
Кейт усё сваё жыццё марыла скарыць сцэну як спявачка, але пасля цяжкай аперацыі змірылася з тым, што гэтага не адбудзецца. Яна працаўладкавалася ў супермаркет, і стала забаўляць наведвальнікаў у гарнітуры эльфа. Пасля працы дзяўчына злоўжывала алкаголем і фастфудам – гэта дапамагала ёй адарвацца ад рэальнасці, якая яе ніяк не задавальняла. Аднойчы ўсё змянілася. Кейт сустрэла дзівака з імем Том, які надумаў дапамагчы ёй выйсці з дэпрэсіўнага стану.
«Няўлоўны водар кахання» (2021)
Рэжысёр: Эрна Хіменэс.
Наталі ніяк не ўдаецца сустрэць сваё каханне, таму яна пачала пісаць пра правальныя спатканні ў калонцы «Заўсёды сяброўка нявесты». Аднойчы дзяўчына пазнаёмілася ў дадатку для знаёмстваў з прыгажуном Джошам. Яны некаторы час перапісваліся і стэлефаноўваліся, а на Каляды Наталі надумала здзівіць хлопца – прыехала з Каліфорніі ў Нью-Ёрк. І нездарма, таму што высветліла, што яе так званы каханы ўвогуле не такі, як на фота ў партфоліё, а стэрэатыпны батанік у вялікіх акулярах. Ці зможа Джош заваяваць сэрца дзяўчыны цяпер, калі яна ведае праўду?
«Святочны каляндар» (2018)
Рэжысёр: Брэдлі Уолш.
Эбі – прафесійная фатографка. І ніводнае гарадское мерапрыемства не праходзіць без яе... На Каляды дзяўчына атрымлівае ад бацькоў адвэнт-каляндар з малюсенькімі фігуркамі, што прадказвае будучыню. Ён пачынае напаўняць жыццё ўладальніцы прыемнымі неспадзеўкамі, сустрэчамі і знаёмствамі. Ці хацелі б вы такі?