2 студзеня 2025, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свінства на дарозе»: Таксіст непрыемна здзівіў менчука

26
«Свінства на дарозе»: Таксіст непрыемна здзівіў менчука

Выпадак патрапіў на відэа.

Сёння ў раёне 12-й у Менску на вуліцы Нёманскай чытач «Анлайнера» трапіў у прыкрую сітуацыю. Адбылося ўсё праз непрыемны манеўр з боку кіроўцы таксі.

Таксі выязджала з дваровай тэрыторыі. Кіроўца, відаць, не звярнуў увагі на наяўнасць знака «Саступі дарогу» і павярнуў направа проста перад аўтарам відэа. Гэта і абурыла беларусаў.

«Свінства на дарозе, – выказаўся аўтар відэа. – Былі сантыметры да ДТЗ. Я тармазіў у падлогу. Сігналіць пачаў загадзя. Volkswagen манеўр прадоўжыў, а потым нават не прытармазіў і не папрасіў прабачэння. Проста схаваўся наперадзе, а я так і застаўся стаяць заглухлы пасярод дарогі. Прывітанне табе, чалавек, і ўдачы!

«Я сам даўно за стырном і бачыў рознае, – дадаў мужчына. – Але не адрэагаваць ніяк на гукавы сігнал, не прытармазіць, не змяніць траекторыю, а прадаўжаць манеўр і проста з'ехаць, бачачы, што другая машына засталася стаяць на скрыжаванні – мяркую, гэта рэдкае нахабства. На маю думку, такія кіроўцы не павінны працаваць у таксі».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках