2 студзеня 2025, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і РФ правялі абмен ваеннапалоннымі

4
Украіна і РФ правялі абмен ваеннапалоннымі

189 украінцаў вярнуліся дадому.

Напярэдадні Новага года Украіна вызваліла з расейскага палону 189 абаронцаў.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

«Вяртанне нашых людзей з расейскага палону – гэта заўсёды вельмі добрыя навіны для кожнага з нас. І сёння адзін з такіх дзён: нашай камандзе ўдалося вярнуць 189 украінцаў дадому», – пракаментаваў ён.

Сярод вызваленых вайскоўцаў ёсць абаронцы «Азоўсталі» і Марыюпаля, ЧАЭС, вострава Змяінага, з розных кірункаў фронту. Сярод іх салдаты, сяржанты, афіцэры. Паводле звестак Зяленскага, гэта нацгвардзейцы, у тым ліку «азоўцы», памежнікі, тэраабаронаўцы, ваяры Ваенна-Марскіх і Узброеных сілаў. І таксама дзве цывільныя асобы, захопленыя ў Марыюпалі.

«Кожнага дома чакаюць родныя і блізкія. І гэта радасць, што нам удалося іх вярнуць. Сёння яшчэ 189 сем'яў шчаслівыя», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Мы працуем, каб вызваліць з расейскага палону кожнага і кожную. Гэта наша мэта. Мы нікога не забываем. Дзякуй камандзе, якая робіць усё, каб нашыя людзі вярталіся. Дзякуй усім партнёрам, у тым ліку ААЭ, хто дапамагае нам у гэтым», – падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках