2 студзеня 2025, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль адмаўляецца ад мірных перамоў

9
Крэмль адмаўляецца ад мірных перамоў

Пяскоў заявіў, што "ніякіх перадумоў няма".

Прэс-сакратар расейскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Расеі не бачаць “перадумоў для заканчэння” вайны ва Украіне, піша прапагандысцкае агенцтва РІА-Новости ў панядзелак, 30 снежня.

"Перадумоў для заканчэння ўкраінскага канфлікту або якой-небудзь яго фазы цяпер няма", – сцвярджае Пяскоў.

На фоне паведамленняў у Сеціве аб "гістарычных сустрэчах" і "заканчэнні гарачай фазы вайны" 30 снежня Пяскоў заявіў, што ў Пуціна не запланаваны міжнародныя кантакты на панядзелак.

Магчыма, Пяскоў адрэагаваў на заяву ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона. Учора, 29 снежня, ён заявіў, што "30 снежня адбудзецца важная сустрэча, якая пакладзе канец гарачай фазе вайны".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках