У Беларусі выпусцяць незвычайныя банкноты
13- 30.12.2024, 14:54
- 12,862
Упершыню з 2016 года.
У 2025 годзе Нацбанк выпусціць памятныя банкноты "80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне" і "Слуцкія паясы".
Як будуць выглядаць незвычайныя купюры, пакуль невядома. Апошні раз памятныя банкноты Нацбанк выпускаў у 2016 годзе, тады іх аб'ядноўвала тэма “Мая краіна — Беларусь”. У купюр былі спецыяльныя серыя і нумар, яны прадаваліся ў спецыяльнай упакоўцы-буклеце.
Таксама Нацбанк працягне выпускаць памятныя манеты. Сярод тэм, "Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур", "Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку", "Гульні" серыі "Беларускі дзіцячы фальклор", "Піліпка-сынок" серыі "Беларускія народныя казкі", "Рубель" серыі "Грошы Вялікага княства Літоўскага" , “Кітайскі каляндар”, “Тарпан” серыі «Коні», "Зіма" серыі "Поры года", "Возеры Нарач" серыі "Таямніца беларускіх вод", "Дажынкі" серыі "Святы і абрады беларусаў", "Шахматы", "Міласэрнасць" серыі "Беларуская ўласцівасць", "Пярун" серыі "Міфалогія славян”, “Самаскід”, “Грузавік»”, “Цягач”, "Трактар", "Тралейбус", "Камбайн" серыі "Гісторыя беларускага машынабудавання".