4 студзеня 2025, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксяндза Генрыха Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

8
Ксяндза Генрыха Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

Яго судзілі за "здраду дзяржаве".

Каталіцкага святара, пробашча касцёла ў Валожына Генрыха Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго судзілі за "здраду дзяржаве".

Прысуд вынес сёння Менскі абласны суд, паведамляе katolik.life.

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Акалатовіч не прызнаў сябе вінаватым. На абвяшчэнне прысуду ніхто з епіскапату не прыйшоў.

Акалатовіча затрымалі ў лістападзе 2023 года. Як раней паведамлялася, святара абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках