2 студзеня 2025, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узяў Януковіча, цяпер Асада»: расейцы клянуць Пуціна

23
«Узяў Януковіча, цяпер Асада»: расейцы клянуць Пуціна
Віктар Януковіч
Фота: Камерсант

Перахоп ад ГУВ.

У перахопленай украінскай выведкай размове жыхар Бранскай вобласці краіны-агрэсаркі РФ паскардзіўся суразмоўцу, што дыктатар Уладзімір Пуцін збірае «калекцыю» са зрынутых аўтакратаў і дыктатараў па тыпе Віктара Януковіча ці Башара Асада.

Аб гэтым заявілі 30 снежня прадстаўнікі ГУВ Мінабароны Украіны.

«У перахопленай украінскай выведкай размове жыхар бранскай вобласці РФ апісвае геапалітычныя «дасягненні» Уладзіміра Пуціна - баявыя дзеянні на Куршчыне, якія вядуць паўночнакарэйскія жаўнеры, а таксама «калекцыю» з ліку аўтакратаў-уцекачоў Віктара Януковіча і Башара Асада», - распавялі ў ведамстве.

Як сведчыць аўдыёзапіс перахопу, жыхар Бранскай вобласці вельмі незадаволены таксама тым, што дыктатар Пуцін прыцягнуў да баёў супраць Сіл абароны Украіны войскі рэжыму КНДР.

«Вось Сірыю відаць зараз. Ён жа калекцыянуе ўсіх гэтых бедалаг - цяпер гэтага (Башара Асада). *б тваю маці, а што без карэйцаў ніяк нельга справіцца?!», - шчыра абурыўся расеец.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках