Коміка Славу Камісарэнку завочна асудзілі на шэсць гадоў калоніі
18- 30.12.2024, 12:50
- 6,972
У яго жартах угледзелі "абразу Лукашэнкі".
Коміка Славу Камісарэнку, які жыве па-за межамі Беларусі, прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: паклёп і абразу Лукашэнкі, а таксама распальванне варожасці.
Працэс над стэндаперам, які пачаўся 24 снежня, праходзіў у Менскім гарадскім судзе. Суддзя Наста Папко вынесла яму прысуд - шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Да 2021 года Слава Камісарэнка жыў у Расеі і выступаў на расейскім тэлеканале ТНТ, у тым ліку з маналогамі пра Аляксандра Лукашэнку.
Праз пагрозу пераследу з боку беларускіх сілавікоў яму давялося з'ехаць з РФ.