4 студзеня 2025, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштавалі самыя дарагія кватэры Менска ў 2024 годзе

3
Колькі каштавалі самыя дарагія кватэры Менска ў 2024 годзе

Самым дарагім жыллём у Менску сёлета стала прасторная «чатырохпакаёўка».

Сёлета ў беларускай сталіцы было прададзена блізу дваццаці кватэр даражэйшых за 200 тысяч даляраў, паведамляе агенцтва нерухомасці «Твая сталіца».

Самым дарагім жыллём у Менску сёлета стала прасторная «чатырохпакаёўка» па адрасе: Ратамская, 32, у прэстыжным ВК "Алімпік парк" у мікрараёне Лябяжы. Раскошныя апартаменты плошчай 152,7 квадратнага метра абышліся пакупніку на 900 тысяч даляраў.

На другім месцы - кватэра ў доме па суседстве, на Ратамскай, 34: за 465 898 даляраў. Чатыры пакоі, 115 «квадратаў», чацвёрты паверх. Дом даволі новы, уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.

Не першы год у рэйтынг трапляюць кватэры з «дома Чыжа» на Старажоўскай, 6. Трохпакаёвае жыллё плошчай 142,8 квадратнага метра з шыкоўным відам на Свіслач прадаўся за 440 тысяч даляраў.

На чацвёртым месцы апынулася кватэра з самым дарагім «квадратам» — у гмаху на Мястроўскай, 24. Плошча жылля — крыху большая за 70 квадратных метраў, у ёй два пакоі, размяшчаяцца яна на дзявятым паверсе. Яе кошт - 433 тысячы даляраў, кошт квадратнага метра, адпаведна, 6124 даляра.

Замкнула пяцёрку рэйтынгу 157-метровая кватэра ў комплексе "Ветразь" на Кальварыйскай, 16, за 420 тысяч даляраў. З дзевятнаццатага паверха адкрываецца прыгожы від на Менск. Дарэчы, у гэтым жа комплексе летась прадаліся яшчэ дзве дарагія кватэры - на 20-м і 24-м паверхах - за 280 тысяч і 323 тысячы даляраў.

Усяго сёлета ў рэйтынг патрапілі каля дваццаці кватэр, прададзеных у сталіцы даражэй чым за 200 тысяч долараў. Па выніках 2023-га самай дарагой стала нерухомасць на вуліцы Пятра Мсціслаўца, 12, у ЖК «Маяк Мінска». Раскошнае жыллё плошчай 127,2 кв. м, якое складаецца з двух пакояў, было прададзенае за 665 049 даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках