Сібіга і Блінкен падпісалі мемарандум аб энэргетычнай падтрымцы Украіны
4- 3.12.2024, 21:36
- 2,106
Дэталі.
У аўторак, 3 снежня, міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падпісалі ў штаб-кватэры NATO Мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадамі краінаў аб супрацоўніцтве ў падтрымцы энэргасістэмы Украіны.
У паведамленні МЗС Украіны гаворыцца, што падпісаны мемарандум прадугледжвае магчымасць амерыканскай дапамогі агульным памерам 825 мільёнаў даляраў ЗША.
Таксама дакумент стварае нарматыўна-прававую базу для паляпшэння ўстойлівасці энэргетычнай сістэмы Украіны. Размова ідзе пра аднаўленне крытычнай інфраструктуры Украіны, увядзенне размеркаванай генерацыі, рэфармаванне энэргетычнага сектару і спрыянне пасляваеннаму пераходу да нізкавугляродзістай, канкурэнтаздольнай і інтэграванай у Еўропу эканоміцы.
Паводле звестак Мінэнэрга, з кастрычніка 2022 года Расея нанесла больш за тысячу ўдараў па аб'ектах украінскай энэргетычнай інфраструктуры, толькі сёлета праз удары было страчана 9 ГВт генеравальных магутнасцяў.
3 снежня ў Брусэлі адбудзецца пасяджэнне Рады Украіна-NATO, а 3–4 снежня – пасяджэнне міністраў замежных справаў краінаў-чальцоў NATO.