На волю выйшаў рэстаратар Іван Мураўёў
1- 3.12.2024, 20:59
- 7,590
Заснавальнік «Кальяннай №1» быў затрыманы ў верасні 2022 года.
На волю выйшаў палітвязень Іван Мураўёў.
«Паўтара гады глядзеў, як дымяць трубы Бабруйскай ЦЭЦ. Проста за плотам. І думаў, што зраблю іх… Дыміць я ўмею лепш», – напісаў Мураўёў, размясціўшы фота, на якім ён робіць зацяжку кальяна на фоне дымных трубаў.
Івана Мураўёва затрымалі ў верасні 2022 года. У снежні яго асудзілі да 2,5 гадоў калоніі паводле артыкула аб удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. Мураўёву інкрымінавалі тое, што ён рабіў відэа для расследавання, якое выйшла на тэлеканале «Белсат».