Прадстаўнік МЗС Нямеччыны скептычна ставіцца да перамоў з беларускім рэжымам
4- 3.12.2024, 18:59
- 8,398
Лукашэнка не пойдзе на саступкі.
Так ён адказаў на пытанне мадэратара, ці ўважае ён магчымымі «тэлефонную дыпламатыю» і размову з Лукашэнкам дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў, паведамляе «Нямецкая хваля».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, кожны дзень з'яўляюцца новыя палітычныя зняволеныя, падкрэсліў ён: «Які сэнс спрабаваць пераканаць Лукашэнку адпусціць палітвязняў, каб дабіцца паляпшэння стасункаў? Я думаю, гэта абмежаваныя спадзяванні. Хаця, з іншага боку, калі ёсць магчымасць дапамагчы людзям, я думаю, гэтую магчымасць трэба вывучыць».
«Я даволі скептычна стаўлюся да таго, што прапановы Захаду на адрас Лукашэнкі прывядуць да нейкіх зменаў. І з маральна-этычнага пункту гледжання ў мяне ёсць некаторыя сумневы, ці варта гэта рабіць», - сказаў прадстаўнік нямецкага МЗС Ян Карторчык на 22-м Менскім форуме ў Берліне 2 снежня.