З біяграфіі Лукашэнкі надумалі ўтаіць адзін факт
- 3.12.2024, 18:31
- 30,074
Асяроддзе не жадае, каб ён выглядаў яшчэ больш старым.
Лукашэнка стаў прадзедам. Гэта высветліла «Бюро», калі стала вывучаць падрабязнасці «працоўнага шляху» яго старэйшай унучкі Вікторыі. Выявілася, што ў сакавіку 2022 года на той момант ужо Вікторыя Дзятлава аформіла па месцы працы адпачынак па цяжарнасці і родах, а з 18 ліпеня таго ж года афіцыйна пайшла ў дэкрэт.
Пры гэтым нарадзіла яна Аляксандру Лукашэнку праўнука або праўнучку — расследавальнікам устанавіць не ўдалося. Дарэчы, і на афіцыйным сайце дыктатара згадак пра тое, што ён стаў прадзедам, няма.
Магчыма, прапаганда баіцца, што гэтая навіна зробіць Лукашэнку яшчэ больш старым у вачах беларусаў.