27 снежня 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя барыкады, газмаскі і сутыкненні з паліцыяй: як пратэстуе Грузія

12
Мабільныя барыкады, газмаскі і сутыкненні з паліцыяй: як пратэстуе Грузія

Уражальныя кадры апошняй ночы.

Масавыя дэманстрацыі ў падтрымку еўраінтэграцыі Грузіі працягваюцца ўжо пяць дзён запар. Мінулую ноч - з 2 на 3 снежня - многія ўдзельнікі акцыі пратэсту засталіся на вуліцах сталічнага Тбілісі, нягледзячы на сутыкненні з паліцыяй і спробу разгону дэманстрантаў войскамі спецыяльнага прызначэння. Праваахоўнікі зноў пусцілі ў ход вадамёты, слезацечны газ, дэманстранты ў адказ палілі вогнішчы, ладзілі барыкады, пускалі феерверкі, піша «Телеграф».

Да вечара 2 снежня спецназу ўдалося адціснуць удзельнікаў акцыі пратэсту ад будынка парламента ў Тбілісі. Зрабіць гэта ўдалося толькі пасля таго, як спецназ пачаў актыўна выкарыстоўваць слезацечны газ. У выніку цэнтральны праспект Руставелі агарнуў густы дым.

Аднак частка пратэстоўцаў, мяркуючы з кадраў, распаўсюджаных мясцовымі СМІ і самімі дэманстрантамі ў сацсетках, бала гатовая да такога развіцця падзей: некаторыя ўдзельнікі пратэстаў «узброіліся» газмаскамі. Каністры з газам, кінутыя пад ногі дэманстрантам паліцыяй, яны апускалі ў ёмістасці з вадой, спрабуючы такім чынам спыніць хімічную рэакцыю.

Нягледзячы на гэта, як паведаміла грузінскае выданне NGnewsgeorgia, бліжэй да ночы заставацца на праспекце Руставелі без газмаскі было ўжо немагчыма.

«Жыхары гавораць, што газ ужо дайшоў да кватэр. Ва ўсіх гатэлях на праспекце Руставелі папярэджваюць пастаяльцаў не адчыняць вокны», - паведамілі журналісты.

Не жадаючы пакідаць цэнтральны праспект, у спробе «не здаваць пазіцыі» ўдзельнікі пратэстаў нават збудавалі «перасоўную барыкаду» са смеццевых бакаў і падручных сродкаў, якая служыла ім аналагам шчытоў, якімі ўзброеныя спецназаўцы.

Да раніцы частка пратэстоўцаў, адціснутых з цэнтральнага праспекта, рушыла на праспект Чаўчавадзэ, да першага корпуса Тбіліскага дзяржуніверсітэта. Барыкады і вогнішчы пасярод праезнай часткі з'явіліся таксама на скрыжаванні Мелікішвілі і Чаўчавадзэ.

Мяркуючы са звестак партала Грузія Online, канчаткова разагнаць пратэстоўцаў войскм спецназу не ўдалося нават да раніцы: пакінуўшы праспект Чаўчавадзэ, яны перамясціліся да Тбіліскага дзяржуніверсітэта, дзе збудавалі барыкады і распалілі вогнішчы, адтуль — да парку Ваке.

Тым часам дыпламаты далей выказвалі салідарнасць з прысутнымі. Так, стала вядома аб тым, што ў адстаўку следам за сваімі калегамі ў Балгарыі, Нідэрландах, Італіі, ЗША таксама падала амбасадарака Грузіі ў Чэхіі Тэа Майсурадзэ.

У сваю чаргу ўлады Літвы і Эстоніі ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў афіцыйнага Тбілісі, забараніўшы ўезд у краіну 11 палітыкам і чыноўнікам, уключаючы міністра ўнутраных спраў Грузіі Вахтанга Гамелаўры і заснавальніка кіроўцанй партыі «Грузінская мара» Бідзіну Іванішвілі. Прычынай такога кроку ўлады Літвы і Эстоніі назвалі «жорсткае здушэнне пратэстаў» у Грузіі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках