1 студзеня 2025, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шыкоўная закуска, якая пераможа Аліўе на Новы год

9
Шыкоўная закуска, якая пераможа Аліўе на Новы год

Страва разляціцца ў гасцей за дзве хвіліны.

Да Новага 2025 засталося не так шмат часу.

Сайт glavred.info апублікаваў шыкоўны рэцэпт рулета-закускі, які ацэніць Зялёны Цмок.

Такі рэцэпт настолькі просты, што пераможа традыцыйную салату Аліўе ці Мімозу.

Гатаваць закуску на Новы год лёгка і вельмі проста.

Для рулета на Новы год спатрэбіцца дыванок для сушы. Калі ў вас такога дома няма, можна выкарыстоўваць звычайны бамбукавы.

Закуска на Новы год 2025 – рэцэпт

Вам спатрэбіцца:

Бульба – 3 шт

Морква – 2 шт

Яйкі – 3 шт

Чырвоная рыба (ласось або фарэль) – 200 г

Агурок – 1 шт

Філадэльфія

Маянэз – 1 ст лыжка

Кроп

Памыць і адварыць бульбу з морквай.

Таксама адварыць 12 хвілін яйкі.

Астудзіць і абабраць бульбу. Нацерці на дробнай тарцы.

Моркву таксама абабраць і нацерці на дробнай тарцы.

Яйкі астудзіць пад халоднай вадой, абабраць і аддзяліць жаўткі ад бялкоў.

Бялкі і жаўткі асобна нацерці на дробнай тарцы.

Кроп памыць, высушыць і дробна парэзаць.

Агурок, пажадана свежы, памыць і парэзаць тонкімі палоскамі.

Чырвоную маласольную рыбку парэзаць прыгожымі доўгімі кавалачкамі.

Заслаць бамбукавы дыванок харчовай плёнкай.

Выкласці роўным пластом бульбу, акуратна прыціснуць рукой.

Наверх выкласці моркву, можна крыху пасаліць.

Намазаць моркву маянэзам.

Трэці пласт – яечны бялок.

Пасыпаць бялок кропам, выкласці слайсы агуркоў і кавалачкі чырвонай рыбы.

На чырвоную рыбу выкласці 3 чайныя лыжкі сыру Філадэльфія.

Акуратна пачынаем скручваць рулет.

Прыбіраем закуску-рулет у лядоўню на 60–90 хвілінаў.

Наразаем парцыённа рулецік і абвальваем у яечным жаўтку.

Можна зверху ўпрыгожыць чырвонай ікрой і падаваць да стала.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках