Краіны ЕЗ заклікалі ўлады Грузіі да новых выбараў
11- 29.12.2024, 20:21
- 3,910
І асудзілі гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
Краіны Паўночна-Балтыйскай васьмёркі (NordicBaltic Eight) заклікалі ўлады Грузіі правесці новыя выбары. Гэта адбылося пасля спрэчных парламенцкіх выбараў у кастрычніку і сённяшняй інаўгурацыі новага прэзідэнта, а таксама затрыманняў мітынгоўцаў.
Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Літвы Байба Дражэ, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яе пост у сацсетцы Х.
На яе старонцы апублікаваная заява групы краінаў ЕЗ, якія ўваходзяць у Паўночна-Балтыйскую васьмёрку. Размова ідзе пра Літву, Латвію, Данію, Ісландыю, Нарвегію, Фінляндыю, Швэцыю і Эстонію.
«Мы сур'ёзна занепакоеныя сітуацыяй у Грузіі. Мы заклікалі да дбайнага і непрадузятага расследавання парушэнняў, пра якія паведамлялася да і падчас парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка», – гаворыцца ў паведамленні.
Далей у адказе да паста, Бражэ прадоўжыла цытату супольнай заявы. У ёй гаворыцца, што краіны асудзілі гвалт і запалохванне ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, палітыкаў і прадстаўнікоў СМІ. Яны шкадуюць пра пагрозы на адрас прэзідэнткі Саламэ Зурабішвілі, якая не прызнае ні парламенцкія выбары, ні пастанову выбарчай калегіі, якая абрала на пасаду новага прэзідэнта былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі.
«Як даўнія сябры Грузіі і прыхільнікі еўрапейскіх памкненняў грузінскага народа, мы ўстрывожаныя тым, што краіна рухаецца да глыбейшай палярызацыі і крызісу», – гаворыцца ў пасце кіраўніка літоўскага МЗС.
Там падкрэслілі, што Грузіі тэрмінова патрэбны выхад з крызісу, а таксама патрабуецца аднаўленне грамадскага даверу да дэмакратычных інстытутаў краіны.
«Мы заклікаем улады Грузіі зрабіць неадкладныя крокі ў гэтым кірунку, у тым ліку шляхам рэалізацыі рэкамендацый АБСЕ датычна выбарах і разгляду магчымасці правядзення новых выбараў на аснове гэтых рэкамендацый», – гаворыцца ў паведамленні.