Расеец «засвяціў» свае пазіцыі і дазволіў УСУ абясшкодзіць пяхоту
- 29.12.2024, 19:38
- 5,972
Няўдалы штурм расейцаў скончыўся знішчэннем іх умацаванняў.
Падчас нядаўняй атакі войска РФ на адным з кірункаў адзін з акупантаў выдаў дакладнае месца варожых пазіцый і дазволіў абясшкодзіць пяхоту. Пра гэта паведамляецца ў публікацыі 225 АШБ.
Адзначаецца, што за кошт узмоцненых батарэй і тактыкі «карусель» украінскія пілоты гадзінамі шукаюць найлепшыя цэлі і наносяць дакладныя ўдары па варожых пазіцыях.
«Была спроба атакаваць нашыя пазіцыі разбітай групай пяхоты. Прасачыўшы за ацалелым, атрымалася выявіць і знішчыць іх пазіцыю», – гаворыцца ў публікацыі.