Растоўскую вобласць РФ атакавалі дроны
1- 29.12.2024, 16:47
- 4,704
Пашкоджанае лакаматыўнае дэпо.
У выніку атакі беспілотнікаў у горадзе Сальску Растоўскай вобласці РФ было пашкоджанае лакаматыўнае дэпо.
Пра гэта паведамляюць расСМІ, спасылаючыся на губернатара вобласці Юрыя Слюсара.
У Сальску ў выніку атакі БПЛА нібыта нязначныя пашкоджанні атрымалі пабудовы на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо. Мясцовы губернатар таксама паведаміў, што нібыта загаранне на месцы падзення БПЛА адсутнічае і ніхто з людзей не пацярпеў.
Раней паведамлялася, што днём 29 снежня ва Усць-Данецкім раёне Растоўскай вобласці збілі беспілотнік.