1 студзеня 2025, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў: Патрабуем ад Масквы прызнання віны, пакарання вінаватых і выплаты кампенсацый за збіты самалёт

76
Аліеў: Патрабуем ад Масквы прызнання віны, пакарання вінаватых і выплаты кампенсацый за збіты самалёт
ІЛЬХАМ АЛІЕЎ

Прэзідэнт Азербайджана назваў «бязглуздзіцай» версіі РФ аб катастрофе.

Самалёт Embraer 190, які ляцеў з Баку ў Грозны і пацярпеў катастрофу ў казахстанскім горадзе Актаў быў пашкоджаны ў Расеі «з прычыны абстрэлу з зямлі», заявіў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Паводле ягоных слоў, канчатковая прычына стане вядомая пасля ўскрыцця чорных скрынь, але бягучая версія дастаткова абгрунтавана і абапіраецца на факты.

«А факты ў тым, што азербайджанскі цывільны самалёт атрымаў пашкоджанні звонку на тэрыторыі Расеі, каля горада Грозны, і практычна страціў кіраванне. Мы таксама ведаем, што наш самалёт быў прыведзены ў некіравальны стан сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Гэта першае пашкоджанне, нанесенае самалёту», - сказаў Аліеў у інтэрв'ю азербайджанскай тэлевізіі AzTV.

Паводле слоў прэзідэнта, той факт, што фюзеляж Embraer 190 быў увесь у прабоінах, поўнасцю зняў з парадку дня версію сутыкнення з чарадой птушак. Аліеў са шкадаваннем адзначыў, што некаторыя службовыя асобы Расеі хацелі схаваць факт абстрэлу самалёта са СПА. «Адным з момантаў, які нас засмуціў і здзівіў, было тое, што расейскія афіцыйныя структуры вылучылі версіі аб выбуху нейкага газавага балона. Гэта значыць, гэта адкрыта паказала, што расейскі бок хоча замяць пытанне, і гэта, вядома, нікому не робіць гонару», — сказаў ён.

Аліеў падкрэсліў, што самалёт быў збіты не наўмысна, аднак прызнаць сваю віну, своечасова папрасіць прабачэння ў Азербайджана, які разглядаецца як прыязная краіна, і данесці гэта да грамадскасці — усё гэта былі меры і крокі, якія неабходна было зрабіць адразу. "На жаль, першыя тры дні мы не чулі ад Расеі нічога, акрамя вар'яцкіх версій", - сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што Баку патрабуе ад Масквы "прызнання віны, пакарання вінаватых і выплаты кампенсацый".

Самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Arilines (AZAL) пацярпеў катастрофу ў Актаў 25 снежня. На борце знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку пяцёра чальцоў экіпажа. Выжыць удалося 29 з іх, 38 загінулі.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках