Беларусаў пазбаўляюць яшчэ адной падатковай ільготы
8- 28.12.2024, 21:54
- 19,168
Падаткавікі кажуць, што паспрабавалі - і годзе.
У Беларусі ўводзяць новаўвядзенні па падатку на прафесійны даход. Змяненні прадугледжаныя праўкамі ў Падатковы кодэкс. Пры гэтым насельніцтва пазбавяць адной з ільгот, адзначае «Зеркала».
З 1 студзеня 2025 года пашыраць спіс падстаў, па якіх падатковая можа адмовіць у прымяненні збору на прафесійны даход. Новы аргумент - непаведамленне падатковай на працягу 24 месяцаў запар аб суме разлікаў праз дадатак «Падатак на прафесійны даход».
Нагадаем, падатак на прафесійны даход увялі ў Беларусі з 2023 года. Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, падатак складае 10 працэнтаў. Такая ж стаўка для працуючых з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнай сумы выручкі (да 60 тысяч рублёў), а пасля пазначанага парога падатковы збор удвая вышэйшы — 20%.
Адменяць ільготу па гэтым зборы
Цяпер для тых, хто пераходзіць на гэты падатак, ёсць ільгота. Так, першыя 2000 рублёў, якія паступяць ад прафесійнага даходу, не абкладаюцца падаходным.
«З 1 студзеня 2026 года адмяняецца падатковы вылік па падатку на прафесійны даход сумаю 2 тыс. рублёў, які прадастаўляецца цяпер фізічным асобам, якія ўпершыню прымяняюць названы рэжым падаткаабкладання, — адзначаюць у Міністэрстве падаткаў і збораў. - Гэты вылік быў прадугледжаны на пачатковым этапе ўвядзення новага спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання ў мэтах стымулявання прымянення падатку на прафесійны даход і выканаў сваю функцыю».
Пры гэтым стаўкі падатку на прафесійны даход застануцца ранейшымі.