29 снежня 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забаранілі званкі праз IP-тэлефанію

25
У Расеі забаранілі званкі праз IP-тэлефанію

Абмежаванне ўвялі на патрабаванне ФСБ.

Урад Расеі забараніў званкі з IP-тэлефаніі. Гэта значыць, што цяпер праз інтэрнэт нельга будзе рабіць званкі на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны, што павінна дапамагчы ў барацьбе з ашуканцамі, мяркуюць улады, паведамляе The Moscow Times.

«Урад аптымізаваў пералік ліцэнзій на паслугі сувязі для абмежавання тэлефоннага махлярства. З яго выключаная ліцэнзія на перадачу інтэрнэт-звестак з накладаннем галасавой інфармацыі. Яна давала магчымасць з дапамогай інтэрнэту выходзіць на сувязь з абанентам праз тэлефонную ці мабільную сетку сувязі», – адзначаецца на сайце ўраду.

Такую тэхналогію звычайна ўжываюць тэлефонныя аферысты, бо метад дазваляе падмяняць нумары, растлумачылі ў кабміне. Там дадалі, што гэты захад «ніяк не адаб'ецца на звычайных карыстальніках тэлефоннай сувязі».

Абмежаванне было ўведзенае пасля таго, як у ліпені ФСБ запатрабавала гэтага ад расейскіх аператараў сувязі. У спецслужбе тады заявілі, што неабходна забараніць абанентам выкарыстоўваць VoIP-старонкі, якія пераўтвараюць стандартны тэлефонны сігнал у лічбавую плынь для перадачы праз інтэрнэт, а лічбавую плынь – у аналагавы сігнал.

На гэтым тыдні таксама стала вядома, што ўлады РФ збіраюцца ўвесці абмежаванні на званкі ў мэсэнджарах нібыта для барацьбы з махлярствам. Дзве крыніцы ў кампаніях-аператарах і адзін суразмоўца на тэлекам-рынку расказалі «Коммерсанту», што Мінлічбы і Раскамнагляд разглядаюць два сцэнары: блакаванне галасавога трафіку толькі з-за мяжы і поўная забарона на галасавыя званкі ў мэсэнджарах.

Раней у Дзярждуме дапусцілі блакаванне мэсэнджара WhatsApp. У якасці падставы называюць ягоную адмову ад супрацоўніцтва з расейскімі праваахоўнымі органамі. Намеснік старшыні думскага камітэта ў інфармацыйнай палітыцы Алег Мацвейчаў заявіў, што праз WhatsApp актыўна дзейнічаюць «экстрэмісцкія і тэрарыстычныя арганізацыі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках