28 снежня 2024, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дальнабойнік спрабаваў з'ехаць з Літвы, але з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы

4
Беларускі дальнабойнік спрабаваў з'ехаць з Літвы, але з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што было далей.

У літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку – «Каменны Лог») памежнікі затрымалі п'янага беларуса, які кіраваў цягачом фуры, паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Літоўскія памежнікі затрымалі беларуса, які кіраваў грузавіком DAF з паўпрычэпам, – высветлілася, што ён быў у стане сярэдняга алкагольнага ап'янення. Кіроўцу затрымалі супрацоўнікі паліцыі, ідзе расследаванне.

Увечары 26 снежня памежнікі правяралі транспарт, які выязджаў з краіны. У тым ліку зарэгістраваны ў Літве цягач DAF з паўпрычэпам, якім кіраваў 43-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына падаў памежнікам дакументы на сябе і аўтамабіль, аднак супрацоўнікі западозрылі, што замежнік п'яны.

«Ад кіроўцы пахла алкаголем, ён з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы, ягонае маўленне было няскладным», – паведамілі ў САДМ.

Памежнікі праверылі стан беларуса з дапамогай алкатэстара. У кіроўцы вызначаная сярэдняя ступень ап'янення: на першым удыху – 2,22 праміле, на другім – 2,24 праміле.

П'яны замежнік і ягоны аўтамабіль перададзеныя супрацоўнікам паліцыі. Такія паводзіны могуць пагражаць яму крымінальнай адказнасцю, пакаранне – да аднаго года пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках