28 снежня 2024, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забудоўнік ЖК «Ціхая гавань» распачаў працэс ліквідацыі

5
Забудоўнік ЖК «Ціхая гавань» распачаў працэс ліквідацыі

Што здарылася.

Кампанія «Металбудпрофіль», вядомая сваімі жылымі комплексамі «Ціхая гавань» і «Валмянскі шлях», пачала працэс ліквідацыі, звярнуў увагу CityDog.io.

На сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі» паведамляецца, што з 23 снежня 2024 года кампанія «Металбудпрофіль» знаходзіцца ў ліквідацыі. Пастанову аб закрыцці прынялі ўласнікі. А да гэтага, 29 лістапада, забудоўнік падаў заяву аб банкруцтве.

«Металбудпрофіль» працаваў у Беларусі з 1994 года. Кампанія займалася будаўніцтвам малапавярховага жылля ў прыгарадах Менска. Сярод яе праектаў – жылыя комплексы «Ціхая гавань», «Валмянскі шлях» і таўнхаусы ў Астрашыцкім Гарадку.

Нагадаем, забудоўнік «Металбудпрофіль», напрыклад, быў падрадчыкам на будаўніцтве дома ў аграгарадку Наваселлі. У сакавіку 2022 года шматпавярховік дабудавалі, і ўласнікі жылля прыехалі прымаць кватэры. Але выявілася, што ў будынку шмат недахопаў: дахі працякаюць, праблемы са сцяжкай і тынкоўкай, вільготнасць у пад'ездах. Падрадчык паабяцаў усё выправіць, але людзі і пасля гэтага скардзіліся на дэфекты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках