Кітай падняў у неба яшчэ адзін таямнічы знішчальнік
22- 27.12.2024, 18:29
- 10,748
Відэафакт.
На днях Кітай падняў у неба яшчэ адзін знішчальнік новага пакалення. Машына, якая атрымала абазначэнне J-36, адрозніваецца ад іншага ўзору JH-XX меншымі памерамі.
Пра гэта паведамляе The War Zone.
Як піша выданне, нягледзячы на тое, што другі самалёт адрозніваецца ад першага канструкцыяй крыла і колькасцю рухавікоў, імаверна, абодва самалёты будуць мець аднолькавую авіёніку і ўзбраенне.
Вядома, што абодва самалёта былі распрацаваныя дзвюма найбуйнейшымі авіябудаўнічымі карпарацыямі Кітая – Чэнду (CAC) і Шэньян (SAC). Яны ўяўляюць сабой радыкальны адыход ад традыцыйных канструкцый.
— OedoSoldier (@OedoSoldier) December 26, 2024