28 снежня 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO павялічыць вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры

2
NATO павялічыць вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры
ФОТА: WIKIPEDIA

Альянс рыхтуе адказ на серыю дыверсій.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пасля серыі інцыдэнтаў з пашкоджаннямі падводных кабеляў у акваторыі Балтыйскага мора заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс узмоцніць сваю прысутнасць у гэтым раёне.

Адпаведную пасаду ў сацсетцы Х Рутэ апублікаваў 27 снежня пасля размовы з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам.

Генеральны сакратар NATO паведаміў, што абмеркаваў з фінскім прэзідэнтам ход расследавання, якое ідзе пад кіраўніцтвам Фінляндыі наконт магчымай дыверсіі з падводнымі кабелямі.

«Я выказаў (прэзідэнту Фінляндыі - рэд.) сваю поўную салідарнасць і падтрымку. NATO ўзмоцніць сваю вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры», - падсумаваў Рутэ.

25 снежня паміж Фінляндыяй і Эстоніяй было спыненае электразабеспячэнне праз адключэнне падводнага кабелю Estlink 2, прычым энэргетыкі не выключалі акт вандалізму.

У той жа дзень кампаніі Elisa Eesti AS і CITIC Telecom CPC паведамілі ў эстонскі Дэпартамент абароны правоў спажыўцоў і тэхнічнага нагляду аб збоях у працы яшчэ трох марскіх кабеляў сувязі паміж Эстоніяй і Фінляндыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках