28 снежня 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хлусня ўзроўню пясочніцы»: экспэрт разнёс версію РФ аб падзенні азербайджанскага самалёта

10
«Хлусня ўзроўню пясочніцы»: экспэрт разнёс версію РФ аб падзенні азербайджанскага самалёта

І раскрытыкаваў адмову даць дазвол на пасадку борта.

Расейцы спрабуюць схаваць факт збіцця азербайджанскага самалёта, прыдумляючы абсурдныя версіі прычыны аварыі. Такое меркаванне ў эфіры "Radio NV" выказаў прэзідэнт Украінскай асацыяцыі пілотаў Генадзь Хазан.

«Я паглядзеў процьму расейскіх відэа і мяне агіда ўзяла. Такая хлусня ўзроўню пясочніцы. Усё, што яны гавораць - гэта ўзровень лайна. Нейкія птушкі - на вышыні 10 тысяч метраў? Яны пачалі казаць аб масках - вось бачыце, янк сарвалася, а маскі выпадаюць. Маскі выпадаюць аўтаматычна ў выпадку разгерметызацыі кабіны», - сказаў Хазан.

Ён таксама раскрытыкаваў пастанову Расеі не даваць дазвол на пасадку цывільнага самалёта на найбліжэйшым аэрадроме.

«Ім не далі дазвол, таму што «змянілася надвор'е». Але не зямля прымае пастанову - даваць дазвол ці не даваць. А камандзір паветранага судна прымае пастанову. Яму маглі даць забарону, калі б там не дай бог нешта знаходзілася на ўзлётна-пасадачнай паласе. Гэта прызнаныя ў авіяцыі працэдуры, зразумелыя ўсім, хто датычны да гэтай прафесіі», - адзначыў Хазан.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках