Ракета на бункер ці спецаперацыя: хто можа ліквідаваць Пуціна
10- 27.12.2024, 15:43
- 9,650
Агучаны найбольш магчымы сцэнар.
Перспектыва заканчэння вайны залежыць альбо ад знішчэння пуцінскага рэжыму, альбо ад смерці дыктатара. Уладзіміра Пуціна могуць ліквідаваць спецслужбы вядучых краін свету.
Такое меркаванне ў эфіры «24 Канала» выказаў расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка. Паводле ягоных слоў, такімі краінамі могуць быць Украіна, ЗША ці Вялікабрытанія. Для гэтага ім патрэбная толькі палітычная воля, адпаведная пастанова і ўдалая магчымасць, паколькі расейскага дыктатара ўзмоцнена ахоўваюць.
«Ці гэта будзе спецаперацыя, ці ракета, накіраваная на бункер. Практыка даказвае, што не існуе такіх бункераў, куды не змагла б пракрасціся добра падрыхтаваная ракета», - адзначыў Якавенка.
Журналіст таксама мяркуе, што да ліквідацыі Пуціна можа далучыцца і сама Расея. Аднак пакуль перадумоў для гэтага няма, паколькі асяроддзе дыктатара баіцца яго больш, чым магчымых наступстваў ягонага кіравання.
Ці можа нехта ў Расеі паквапіцца на жыццё дыктатара
«Такая ліквідацыя Пуціна стане магчымай толькі тады, калі Расея зазнае сур'ёзную вайсковую паразу. У такім выпадку можа з'явіцца нехта накшталт другога Прыгожына, здольны на пераварот у расейскім акупацыйным войску», – патлумачыў апазіцыянер.
Ён зазначыў, што вызначальным чыннікам стане сітуацыя на полі бою. Падзеі на фронце могуць стаць штуршком да ўнутраных змен у Расеі, якія ўрэшце прывядуць да ліквідацыі Пуціна.