28 снежня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашысты – гэта банда клептакратаў і лайдакоў»

15
«Лукашысты – гэта банда клептакратаў і лайдакоў»

Беларус крытыкуе рэжым за атакі на бізнэс.

26 снежня ў Кастрычніцкім судзе Менска судзілі суўладальніка ТАА «Эрніс» Аляксандра Апольку. Фірма мае восем будаўнічых крам «Палас» і 5 гіпермаркетаў «Мацярык». Чытач сайта Charter97.org пракаментаваў рэпрэсіі супраць беларускага бізнэсу:

- Прагныя да чужых грошай лукашэнкаўскія сілавікі абвінавачваюць яго ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 20-ым і абзываюць «незадаволеным буржуем». Аляксандр з партнёрамі пачаў гандляваць будматэрыяламі ў 1993 годзе. У 2010 кампанія адкрыла першы гіпермаркет «Мацярык» у Менску ў раёне Каменнай горкі.

Улетку 22-га фінска-літоўская група Kesko захацела прадаць найбуйнейшую ў Беларусі сетку будаўнічых крамаў «ОМА». За законнае жаданне прадаць сваю ўласнасць кампанія была ўнесеная ў лік актываў, уладальнікі якіх з непрыязных краін. І якія не могуць прадавацца без дазволу ўладаў. Пасля гэтага лукашысты затрымлівалі кіраўніцтва кампаніі. Гэтая група пачала працаваць раней, чым «Эрніс», у 92-ым. У 2003 адкрылі першы гіпермаркет у краіне, харчовыя Гіпо і Bigzz, адкрыліся праз 2 гады. «ОМА» адная з першых залучыла замежныя інвестыцыі ў Беларусі. У 2007 годзе кантрольны пакет групы набыла Kesko, дзякуючы гэтаму кампанія разраслася да 36 крам.

У сітуацыі з рэпрэсіямі лукашыстаў супраць піянераў і лідараў DIY-розніцы (кампаній, якія гандлююць будматэрыяламі) агідна ўсё. І пераслед беларусаў за мірнае выказванне свайго меркавання. І сапраўдныя, агіднае стаўленне рэжыму да бізнэсоўцаў. Людзям, якія рэальна зараблялі грошы для краіны, стварылі тысячы працоўных месцаў. Лукашысты, гэта банда клептакратаў і лайдакоў, дзівяцца, чаму бюджэт пусты, а інвестыцыі бягуць з Беларусі. Аграхунта блізарука не разумее, што пераследуючы ўласнікаў, тым самым забівае і буйны беларускі бізнэс, які і так ледзь дыхае.

Месца разгромленых беларускіх кампаній з задавальненнем зоймуць расейскія канкурэнты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках